ААТ «Гомельскі завод станкоў і вузлоў» — беларускае станкабудаўнічае прадпрыемства, размешчанае ў Гомелі.
Гісторыя Заснаваны ў 1961 годзе ў карпусах шклатарнага завода. У 1961—1975 гадах называўся Гомельскі завод нармалізаваных вузлоўГомельский завод станочных узлов Московского станкостроительного производственного объединения "Красный пролетарий" на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь).
Да 1965 года падпарадкоўваўся Савету народнай гаспадаркі БССР, затым перададзены Галоўстанкампраму Міністэрства станкабудаўнічай і інструментальнай прамысловасці БССР. 20 лістапада 1975 года перададзены ў склад Маскоўскага станкабудаўнічага вытворчага аб’яднання «Чырвоны пралетар»Гомельский завод станочных узлов Московского станкостроительного производственного объединения "Красный пролетарий" на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь).
Першапачаткова завод выпускаў нармалі, электрамеханічныя сілавыя сталы і рэдуктары да іх, а таксама прыстасаванні да заточных станкоў. У 1972—1978 гадах прадпрыемства пашырана і рэканструявана, што дазволіла асвоіць вытворчасць дэталяў такарных і радыяльна-свідравальных станкоў, а таксама нарыхтовак для тавараў народнага спажывання. У 1970-я—1980-я гады асвоена вытворчасць станкоў 2Е52, 2К52, 2К52-1, 2К522, ГС544, ГС545. У 1992 годзе пачаўся выпуск універсальных такарных станкоў ГС526. У 1993 годзе завод асвоіў вытворчасць мэблі.
Станам на 1997 год завод выпускаў радыяльна-свідравальныя і такарныя станкі, свідравальна-фрэзеровачныя прыстасаванні, мэблю і тавары народнага спажывання.
У маі 2023 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць завода.
Прадукцыя Завод выпускае такарна-вінтарэзныя, радыяльна-свідравальныя, свідравальна-фрэзерныя, настольна-свідравальныя, вертыкальна-свідравальныя станкі, вузлы для такарных станкоў, аўтаматычныя галоўкіОткрытое акционерное общество «Гомельский завод станочных узлов» (ОАО «ГЗСУ») на сайте Министерства промышленности Республики Беларусь. Вырабляецца таксама мэблевая фурнітура.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Станкабудаўнічыя заводы Катэгорыя:Кампаніі Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Гомеля