Аляксандр Смаль ( — ) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Аўстраліі.
Біяграфія Нарадзіўся на Наваградчыне ў сялянскай сям'і. Скончыў настаўніцкія курсы ў Вільні, настаўнічаў у Заходняй Беларусі. У 1946—1948 гадах выкладаў геаграфію ў беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Міхельсдорфе (Германія). Ад 1948 года — у Аўстраліі. Адзін з арганізатараў надпартыйнага Беларускага аб’яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе, пазней перайменаванага на Беларускае аб’яднанне ў Аўстраліі. Пасля падзелу — сябра Беларускага аб’яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе, рэдактар БНРаўскага варыянту часопіса «Новае Жыцьцё». Актыўны і доўгагадовы ўдзельнік жыцця беларускай грамады. Спрабаваў арганізаваць беларускую школу ў Сіднеі, але няўдала. Сябра Беларускага культурна-грамадскага клуба. Пахаваны на беларуска-ўкраінскай секцыі могілак Роквуд у Сіднеі.
Літаратура Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3).