Пётр Уладзіміравіч Пархімчык (нар. , р.п. Ялізава, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь) — беларускі валейбольны трэнер.

Кар’ера Нарадзіўся ў пасёлку Ялізава. У школе захапляўся валейболам, выступаў на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах, заваёўваў прызавыя месцы. Пасля заканчэння школы паступіў у Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, дзе працягнуў займацца валейболам, баронячы колеры сваяго ВНУ на розных турнірах. Пасля атрымання дыплома пайшоў працаваць трэнерам у ДЮСШАР «Жамчужына Палесся».

Выступаў за каманду «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод».

У 2022 годзе скончыў перападрыхтоўку ў БДУФК па спецыялізацыі «Валейбол».

Трэнерская кар’ера 2011—2018 — трэнер-выкладчык ДЮСШАР «Жамчужына Палесся» 2018—2019 — трэнер зборнай каманды дзяўчат 2004 года нараджэння РДВАР г. Мінска 2019—2023 — трэнер-выкладчык ДЮСШАР «Валейбольны клуб «Мінск» З 1 снежня 2023 — галоўны трэнер «Жамчужына Палесся»

Спасылкі Пархимчик Пётр Владимирович ВК «Жемчужина Полесья» — история В работе нового главного тренера женской волейбольной команды «Жемчужина Полесья» уже видны положительные моменты

Катэгорыя:Валейбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры «Жамчужыны Палесся» Мазыр Катэгорыя:Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК Катэгорыя:Трэнеры РДВАР (жаночы валейбол)