Nimr (з — «леапард») — сямейства ўсюдыходных ваенных бронеаўтамабіляў, якія распрацаваны Nimr LLC сумесна з Military Industrial Company. Браневікі прызначаны спецыяльна для дзеянняў у суровым клімаце пустыні на Блізкім Усходзе.

Вытворчасць першага прататыпа аўтамабіляў Nimr вялася інжынерамі даччынай кампаніі ГАЗа, а першы прататып аўтамабіляў быў прадстаўлены ў 2000 годзе. Далейшыя распрацоўкі былі праведзены Bin Jabr Group, якая аб’ядналася з Rheinmetall і MBDA. Першы аўтамабіль Nimr быў прадстаўлены публіцы на IDEX 2007.

У лютым 2009 года група Bin Jabr і Tawazun Holdings стварылі сумеснае прадпрыемства па вытворчасці аўтамабіля пад назвай Nimr Automotive LLC.

Машыны Nimr выкарыстоўваюцца Алжырам, Ліванам, Лівіяй, Іарданіяй, Саудаўскай Аравіяй, Сербіяй, Суданам, Туркменістанам, ААЭ.

Крыніцы

Катэгорыя:Пазадарожнікі Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта