Успенскі сабор () — праваслаўны храм у горадзе Тарту (Эстонія), кафедральны сабор Тартускай епархіі Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы (Канстанцінопальскага Патрыярхата).

Гісторыя Царква знаходзіцца на тэрыторыі былога дамініканскага кляштара Марыі Магдаліны, які дзейнічаў у горадзе з XIII стагоддзя. Першы праваслаўны храм, прысвечаны Унебаўзяццю Божай Маці, з’явіўся ў Дэрпце неўзабаве пасля заняцця горада рускімі войскамі ў 1704 годзе. Пабудаваная ў 1752—1754 гадах мураваная царква моцна пацярпела падчас пажару 25 чэрвеня 1775 года.

Новы каменны храм быў пабудаваны ў 1783 годзе і асвечаны ў гонар Успення Божай Маці. Пабудаваны па крыжападобнай схеме, аднак у 1840 годзе царква атрымала васьмівугольную аснову, вялікі купалападобны дах і чатыры вуглавя прыбудовы.

У саборы знаходзяцца рэшткі свята-пакутнікаў протаіерэяў Міхаіла Блейвэ і Мікалая Бежаніцкага, расстраляных бальшавікамі 14 студзеня 1919 года.

У 1997 годзе быў унесены ў Дзяржаўны рэгістр помнікаў культуры Эстоніі. Статус кафедральнага сабора царква атрымала 10 студзеня 2009 года.

Катэгорыя:Храмы Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Храмы Тарту Катэгорыя:З’явіліся ў 1783 годзе Катэгорыя:Саборы Эстоніі Катэгорыя:Храмы Успення Багародзіцы