Пясчанікі (Trogidae) — сямейства жукоў.
Апісанне Цела жукоў даўжынёй 5-9 мм, авальнае, зверху выпуклае, ад чорнага да чорна-бурага колеру. Вусікі каленчатыя, 9- або 10-членікавыя, з маленькай 3-членікавай пласціністай булавой на тоўстай сцяблінцы. Брушка з 5 стэрнітаў. Тазікі ног збліжаныя, лапкі 5-членікавыя.
Лічынкі невялікія, С-падобнай формы, са светлым мяккім складкаватым покрывам цела, якое складаецца з 13 сегментаў. Брушныя сегменты з шыпамі. Галава чорная, моцна склератызаваная. Ногі добра развіты.
Пашырэнне У сусветнай фаўне больш за 200 відаў. На Беларусі адзначаны і . Трапляюцца часцей у сухіх пясчаных месцах (адсюль назва). Лічынкі — у глебе. Жукі кормяцца сухімі трупамі жывёл.
Літаратура
Катэгорыя:Сямействы насякомых