Шэлі Дзюваль (; ) — амерыканская кінаактрыса.
Сыграла адну з галоўных роляў у фільме Стэнлі Кубрыка «Ззянне» — экранізацыі аднайменнага рамана Стывена Кінга. Шэлі Дзюваль таксама знялася ў фільмах «Эні Хол» Вудзі Алена, «Папай» Роберта Олтмена і інш.
За ролю Мілдрэд «Мілі» Ламаро ў фільме «Тры жанчыны» Шэлі Дзюваль атрымала прыз за найлепшую жаночую ролю на Канскім кінафестывалі ў 1977 годзе. За гэтую ж ролю яна была намінаваная на прэмію BAFTA.
Катэгорыя:Актрысы ЗША