Міністэрства замежных спраў Эстоніі, МЗС Эстоніі () — цэнтральны орган выканаўчай улады, дзейнасць якога накіроўваецца і каардынуецца Урадам Эстоніі. Міністэрства замежных спраў Эстоніі ажыццяўляе дзяржаўнае кіраванне ў сферы адносін Эстоніі з замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, а таксама — галоўны орган у сістэме цэнтральных органаў выканаўчай улады па фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне знешніх адносін Эстоніі.

З 17 красавіка 2023 года міністрам замежных спраў Эстоніі з’яўляецца Маргус Тсахкна.