Стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» размешчаны ў Полацку ў помніку архітэктуры канца XVII стагоддзя (так званы «дамок Пятра I»).

Гісторыя

Музей быў адкрыты ў маі 1998 года. Музей з'яўляецца філіялам Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея запаведніка. Гэта першая ў Беларусі манаграфічная экспазіцыя, прысвечаная гісторыі адной вуліцы.

Будынак

Пабудаваны ў цэнтры горада як жылы (на мяжы XVIII–XIX стст. перабудаваны). У гэтым доме ў 1705 г. жыў Пётр I.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны дом значна пацярпеў. У 1949 г. будынак адрамантаваны: адноўлены разбураныя часткі сцен зроблены дах, фасады атынкаваны з цягай карнізаў і аконных абрамленняў, пасланы новая падлога і столь, запоўнены дзвярныя і аконныя праёмы. Будынак быў прыстасаваны пад дзіцячую бібліятэку. Захаваліся і ўяўляюць пэўную каштоўнасць драўляныя дзверы разной работы.

Канцэпцыя Экспазіцыя створана на аснове «даведніка па горадзе Полацку», які быў выдадзены ў Полацку ў 1910 годзе ў сувязі з перанясеннем мошчаў святой Ефрасінні Полацкай з Кіева.

Экспазіцыя

Экспазіцыйная плошча — 110 квадратных метраў. У экспазіцыі прадстаўлена 224 музейных прадмета. Экспазіцыя знаёміць з гісторыяй вуліцы, распавядае пра людзей, якія жылі тут, пра пабудовы і ўстановы Ніжне-Пакроўскай.

У выставачнай зале працуе таксама выстава «Рака Заходняя Дзвіна і гандлёвыя сувязі Полацка».

Літаратура Музеі Беларусі=Museums Belarus: Інфармацыя аб музеях сістэмы Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь / Склад. А. Б. Сташкевіч [і інш.]; Пер. з бел. мовы А. Б. Сташкевіч, В. У. Мірончык. — Мн.: Беларусь, 2001. — 272. Полацк музейныангл. мову Ю. В. Бажэнаў. — Мн.: Беларусь, 2006. — 282 с.

Спасылкі

Афіцыйны сайт музея Стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» (Полацк)

Катэгорыя:Музеі Полацка