Рынэстроз. — С. 240 (Rhinoestrosis) — міяз чалавека і коней, які выклікаецца лічынкамі аваднёў роду .

Этыялогія Асноўны ўзбуджальнік энтамозу — лічынкі авадня віду (Brauer, 1858).

Імага дасягае 8-12 мм у даўжыню. Пурпурна-карычневага колеру. Ногі кароткія. Маюць 3 чорныя кропкі ў аснове крылаў.

Лічынкі 1-й стадыі — да 1 мм даўжынёй, затым перад лінькай павялічваюцца да 3,5 мм. Асноўная маса шыпоў сканцэнтравана на вентральным баку сегментаў. Лічынкі 3-й стадыі-каля 18 мм даўжынёй. З дарсальнага боку цела выпуклае, з вентральнага — плоскае. Колер лічынкі — белы, затым утвараюцца карычневыя палоскі, якія потым набываюць бурую афарбоўку. На пярэднім сегменце маецца пара доўгіх выгнутых кручкоў. Паміж імі размешчана ротавая адтуліна. Усе сегменты нясуць па некалькі шэрагаў шыпікаў.

Рынэстроз чалавека можа выклікаць у чалавека афтальмаміяз.

Лічынкі прымацоўваюцца да кан’юнктывы або склеры, выклікаючы іх запаленне, а часам і пашкоджанне вочнага яблыка.

Лячэнне: лічынак выдаляюць з вока прамываннем борнай вадой.

Узбуджальнік таксама здольны да паразітавання ў поласці рота, насавой западзіне, у гартані і зевеMyiasis in man caused by larvae of Rhinoestrus purpureus Br..

Рынэстроз коней Узбуджальнікі — лічынкі аваднёў відаў , , .

Самкі жывародныя. На лета ўпырскваюць ў ноздры жывёл да 60 лічынак. Самка на працягу свайго жыцця нараджае 450—800 лічынак і гіне.

Багата пакрытыя шыпікамі лічынкі (каля 1 мм даўжынёй) чапляюцца за слізістую абалонку і паўзуць у поласць носа, дзе праходзяць тры стадыі развіцця. Лічынкі пранікаюць у лабірынты рашэцістай косткі і лобныя пазухі; харчуюцца прадуктамі запалення слізістых абалонак.

У хворых коней назіраюць устойлівы рыніт, у насавых выдзяленнях нярэдка выяўляюць сляды крыві. На слізістай абалонцы насавой поласці бачныя язвы і рубцы. У жывёл адзначаюць інспіраторную дыхавіцу, знясіленне, нервовыя разлады. Магчымая гібель жывёл. Пры ўскрыцці выяўляюць выязваўленне і гіперэмію слізістых абалонак у месцах лакалізацыі лічынак. На дне язваў — гнойная маса і скапленне лічынак авадня.

Меры барацьбы і лячэння У лячэнні выкарыстоўваюць інсектыцыды. Для барацьбы знішчаюць аваднёў, змяняюць пашу праз кожныя 20 сутак.

Крыніцы

Катэгорыя:Міязы Катэгорыя:Паразітарныя захворванні Катэгорыя:Захворванні коней Катэгорыя:Захворванні вачэй Катэгорыя:Захворванні ЛОР-органаў