Се́льса Бо́рхес Мо́ра (; нар. , Сан-Хасэ, Коста-Рыка) — коста-рыканскі футбаліст, паўабаронца клуба «Алахуэленсэ» і нацыянальнай зборнай Коста-Рыкі.

Кар’ера

Клубная Кар’еру пачаў у клубе «Сапрыса», разам з якім атрымаў пяць перамог у нацыянальным першынстве. У 2009 годзе пераехаў у Скандынавію, дзе спачатку выступаў за нарвежскі «Фрэдрыкстад». 1 студзеня 2012 года было аб’яўлена пра пераход іграка ў шведскі АІК.

14 студзеня 2015 года на правах арэнды далучыўся да іспанскага клуба «Дэпартыва». У першым жа матчы за новы клуб Сельса прынёс перамогу свайму клубу, двойчы адправіўшы мяч у браму клуба «Рая Вальекана» (1:2)Celso Borges da pura vida al Dépor en Vallecas (1-2). Deportivo.

Міжнародная За нацыянальную зборную Коста-Рыкі выступае з 2008 года.

Дасягненні «Сапрыса»: Чэмпіён Коста-Рыкі: 2006, 2007, 2007(а), 2008(к), 2008(а)

Крыніцы

Спасылкі Профіль на Transfermarkt

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Коста-Рыкі Катэгорыя:Ігракі зборнай Коста-Рыкі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сапрыса Катэгорыя:Ігракі ФК Фрэдрыкстад Катэгорыя:Ігракі ФК АІК Катэгорыя:Ігракі ФК Дэпартыва Ла-Карунья Катэгорыя:Ігракі ФК Гёзтэпэ Катэгорыя:Ігракі ФК Алахуэленсэ Алахуэла