Чырвоная вежа (Пярну) () — вежа ў Пярну, Эстонія. Вежа — адзінае збудаванне сярэднявечнай Нова-Пярнускай крэпасці, якое захавалася да нашых дзён. Вежа названа ад чырвонай цэглы, якой была абліцавана звонку і ўнутры. Пабудавана ў 15 стагоддзі і выкарыстоўвалася як турма. У XVII стагоддзі вежа была чатырохпавярховай. Да нашых дзён захаваліся тры паверхі.
З XIX стагоддзя будынак меў некалькі прызначэнняў, напр. як гарадскі архіў.
Катэгорыя:Пярну