Луі́с Анто́ніа Вале́нсія Маске́ра (; нар. , Нуэва-Лоха, Эквадор) — эквадорскі футбаліст, які выступаў на пазіцыі ўскрайняга паўабаронцы і правага абаронцы. У свой час з'яўляўся іграком нацыянальнай зборнай Эквадора, за якую правёў больш за 90 матчаў.

Кар’ера Клубная Валенсія пачаў кар’еру ў эквадорскім клубе «Эль-Насьяналь». У 2005 годзе перайшоў у склад іспанскага клуба «Вільярэаль». 3 жніўня 2006 года Валенсія далучыўся да англійскага клуба «Уіган Атлетык», першапачаткова на ўмовах арэндыWigan snap up Ecuador's Valencia. BBC Sport. Дэбютаваў за «Уіган» 19 жніўня ў матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», дзе «Уіган» трываў паражэнне з лікам 1:2Newcastle 2–1 Wigan. BBC Sport.

30 чэрвеня 2009 года Антоніа стаў першым летнім падпісаннем «Манчэстэр Юнайтэд». Сума трансферу не была разгалошана, паводле чутак, кошт іграка склад 16 млн фунтаўValencia joins Man Utd from Wigan. BBC Sport.

Міжнародная Валенсія дэбютаваў за нацыянальную зборную ў адборачным матчы чэмпіянату свету супраць зборнай Парагвай 27 сакавіка 2005 года.

Дасягненні «Эль-Насьяналь»: Чэмпіён Эквадора: 2005

«Манчэстэр Юнайтэд»: Чэмпіён Англіі: 2011, 2013 Уладальнік Кубка Англіі: 2016 Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2010, 2017 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2010, 2013, 2016 Пераможца Лігі Еўропы: 2017

«ЛДУ Кіта»: Уладальнік Кубка Эквадора: 2019

Крыніцы

Спасылкі Статыстыка на Soccerbase

Катэгорыя:Футбалісты Эквадора Катэгорыя:Ігракі зборнай Эквадора па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Эль-Насьяналь Кіта Катэгорыя:Ігракі ФК Вільярэал Катэгорыя:Ігракі ФК Рэкрэатыва Уэльва Катэгорыя:Ігракі ФК Уіган Атлетык Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК ЛДУ Кіта Катэгорыя:Ігракі ФК Керэтара