Іван Канстанцінавіч Дарашкевіч або Янук Дарашкевіч () — беларускі паэт.

Біяграфія Нарадзіўся ў года ў вёсцы Меляшкі, недалёка ад мястэчка Гарадок Гродзенскай губерні ў мнагадзетнай сялянскай сям’і. Бацькі Івана, Канстанцін і Настасся, мелі 8 гектараў зямлі і 7 дзяцей, сярод якіх Іван быў старэйшы. Пачатковую адукацыю атрымаў у роднай вёсцы, потым вучыўся ў Гарадку, дзе пасябраваў з аднагодкам і будучым паэтам Сцяпанам Пяцельскім.

Скончыў у 1909 годзе Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў на Гродзеншчыне, у тым ліку ў вёсках Сямёнаўка і Кулі. З 1909 года супрацоўнічаў з газетай «Наша ніва». Працуючы ў Кулях, ён закахаўся ў мясцовую дзяўчыну Кацярыну, якая таксама мела добры голас і ведала шмат народных песень, песні Іван запісваў. У 1913 годзе ён ажаніўся з 18-гадовай Кацярынай Маркаўнай Буцько і неўзабаве, восенню 1913 года з невядомай прычыны яны пераехалі ў Літву ў вёску Даўкшы каля Панявежа, тут Дарашкевіч год працаваў у мясцовай школе.

У час Першай сусветнай вайны восенню 1914 года Дарашкевіч быў мабілізаваны ў расійскую армію і накіраваны ў школу прапаршчыкаў. Прыхільна сустрэў рэвалюцыю 1917 года, служыў у Чырвонай Арміі. Пасля польскай-савецкай вайны, жонкай Кацярынай і дзвюма дочкамі, Нінай і Людмілай, вярнуўся ў Мялешкі. Займаўся гаспадаркай. Праз некалькі гадоў ён з сям’ёй выехаў у Савецкі Саюз.

Быў кадравым вайскоўцам. Большую частку жыцця пражыў у Варонежы. У вольны час пісаў вершы, але ўжо толькі для сябе, перакладаў Адама Міцкевіча. Быў заўзятым паляўнічым і рыбаловам, цікавіўся радыётэхнікай, захапляўся разьбой.

У час Другой сусветнай вайны з Варонежа пайшоў на фронт. Загінуў у баі ў ноч з 23 на 24 лютага 1943 года каля вёскі Фяцішчава Болхаўскага раёна Арлоўскай вобласці. Дом, у якім жылі Дарашкевічы ў Варонежы, быў разбураны ў час вайны, страчаны ўвесь рукапісны архіў паэта. Пахаваны ў брацкай магіле за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Крыўцова Болхаўскага раёнаИменной список погибших воинов и партизан в период Великой Отечественной войны и захороненных в братской могиле деревни Тросна (Кривцово) Багриновского с/совета..

Творчасць 3 1909 пад псеўданімамі Янук Д. і Каршун друкаваў у газеце «Наша ніва» вершы і допісы на тэму вясковага жыцця.

У 1914 годзе сабраў рукапіс сваіх вершаў пад назвай «Абразкі» і даслаў у «Нашу ніву», маючы намер выдаць зборнік асобнай кніжкай. У вершаванай прадмове да кнігі ён пісаў: «У што гарачым сэрцам верыў, чым жыў, чым далей буду жыць, тут запісаў я на паперы...» Але ён не выйшаў у свет з прычыны пачатку вайны.

Доўгі час творы паэта прыпісваліся ягонаму сябру М. Арлу (С. Пяцельскаму). Яго творчасць развівалася ў рэчышчы беларускай рэвалюцыйна-дэмакратычнай паэзіі, прасякнута суперажываннем чалавечаму гору, болем за лёс абяздоленых, патрыятычнымі матывамі («Доля», «Стогн», «Псалм CXXXVI»). Інтымнай лірыцы паэта ўласцівы рамантычны парыў, глыбіня пачуццяў («Як засвецяць у небе зоры»), часам элегічнасць («Шкада разбітых мар»). У 2014 годзе Сяргей Чыгрын уклаў і выдаў у Мінску зборнік паэтычнай спадчыны паэта «Маркотныя зоры».

Працуючы народным настаўнікам у Сямёнаўцы і Кулях, запісваў беларускія народныя песні, запісы разам з нотамі дасылаў у Сант-Пецярбург фалькларысту Антону Грыневічу. Можна меркаваць, што некаторыя з іх маглі быць перададзены Грыневічу «Нашай нівай».

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі