Твіндэ́к (, ад — «паміж» і — «палуба») — прастора ўнутры корпуса судна паміж двума палубамі або паміж палубай і платформай.
На шматпалубных суднах твіндэкі маюць некалькі ярусаў. На аднапалубных суднах яны размяшчаюцца ў набудовах (баках, ютах) або паміж галоўнай палубай і платформамі, якія дзеляць трумы па вышыні. У твіндэках размяшчаюцца каюты. грузавыя і іншыя памяшканні. Доступ у твіндэкі забяспечваецца праз люкі, бакавыя парты або па падоўжным праездам з кармы ці носу судна.
Крыніцы
Літаратура
Твиндек // Военно-морской словарь для юношества: Около 10 000 слов / Под общ. ред. П. А. Грищука. — 2-е изд. — М.: ДОСААФ, 1988. — С. 446. — 560 с., 64 л. ил. — 100 000 экз. — ISBN 5-7030-0298-2. Твиндек // Морской энциклопедический справочник: В двух томах. Том 2: О—Я / Под ред. Н. Н. Исанина.— Л.: Судостроение, 1987. — С. 306—307. — 520 с., ил. — 30 000 экз.
Катэгорыя:Дэталі караблёў Катэгорыя:Будова паруснага судна