Барт Вербру́ген (; нар. ) — нідэрландскі футбаліст, брамнік англійскага клуба «Брайтан энд Хоўв Альбіён» і нацыянальнай зборнай Нідэрландаў.
Кар’ера Клубная Вербруген далучыўся да «Андэрлехта» у 2020 годзе, перайшоўшы з клуба НАК. Дэбютаваў на прафесійным узроўні 2 мая 2021 года ў матчы першага бельгійскага дывізіёна A супраць «Бругэ». 23 лютага 2023 года адбіў усе тры пенальці падчас серыі супраць «Лудагорца» з Разграда ў другім матчы плэй-оф Лігі канферэнцый 2022—2023 гадоў, што дапамагло яго камандзе атрымаць прасоўванне далей. 3 ліпеня 2023 года «Брайтан энд Хоўв Альбіён» абвясціў аб складанні з іграком пяцігадовага кантракту«Albion sign Bart Verbruggen from Anderlecht» . Brighton & Hove Albion F. C.. Запачаткаў кар’еру ў Прэм’ер-лізе 26 жніўня ў матчы супраць «Вест Хэм Юнайтэд», дзе яго дружына зведала паражэнне з лікам 3:1«Record for Gross but Albion are beaten» . Brighton & Hove Albion F. C..
Міжнародная Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Нідэрландаў 13 кастрычніка 2023 года ў кваліфікацыйным матчы да чэмпіянату Еўропы 2024 года супраць зборнай Францыі«Frankrijk doet Oranje ook in Amsterdam pijn: 1-2». KNVB.. Трапіў у заяўку на чэмпіянат Еўропы 2024 года, дзе быў галоўным брамнікам каманды.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Нідэрландаў Катэгорыя:Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Андэрлехт Катэгорыя:Ігракі ФК Брайтан энд Хоўв Альбіён