Дзюгві () — легендарны конунг Упсалы з роду Інглінгаў, па некаторых звестках — першы конунг з гэтага роду.
Дзюгві быў сынам Дамара і Дрот, дачкі ДанпаDer Europäischen käyser- und königlichen Häuser historische und genealogische Erläuterung (1730—1731), Lohmeier, Georg von, und Johann Ludwig Levin Gebhardi, (3 volumes in 1. Luneburg: Sternischen Buchdruckerei, 1730—1731), FHL microfilm 1,051,694, items 4-6., pt. 1 p. 137., упершыню названага конунгам на дацкай мове. «Сага аб Інглінгах» паведамляе, што Дзюгві быў названы конунгам першым з усіх ІнглінгаўСага об Инглингах XVII, магчыма, маючы на ўвазе гэта сваяцтва як прычыну. Па словах М. І. Сцеблін-Каменскага, «пра тое, што Дзюгві быў першым названы „конунгам“, Сноры памылкова заключыў з таго, што гэтае слова ўпершыню сустракаецца ў страфе пра Дзюгві, тады як Дамальдзі ў страфе пра яго смерць названы ў арыгінале dróttinn, то бок словам, якое ўжываліся ў тым жа значэнні, што і konungr»Круг земной. М., 1980. С. 636..
Дзюгві памёр сваёй смерцю, яго пераемнікам стаў сын — Даг Мудры. Аўтар тэксту «Як засялялася Нарвегія», згадваючы Дзюгві ў радаводу Харальда Цудоўнавалосага, кажа: «Мы яго клічам Тругві»Как заселялась Норвегия, IV.
Асноўная захаваная крыніца, якая распавядае пра Дзюгві, — «Кола Зямное» Сноры Стурлусана, зборнік саг, складзены ў XIII стагоддзі. Пісьмовая традыцыя аб ранніх Інглінгах паўстала не раней XII стагоддзя, а таму яна вельмі ненадзейная. Па выразе даследчыцы Гвін Джонс, гэта хутчэй «свет легенд і казак», чым свет гісторыіДжонс Г. Викинги. Потомки Одина и Тора. М.: Центрполиграф, 2007. С. 75..
Крыніцы
Катэгорыя:Інглінгі