Нямецка-беларускае таварыства, таксама Германска-беларускае таварыстваАб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Купчыной у міжнароднай канферэнцыі «Мінскі форум» — МЗС Беларусі, афіцыйны сайт, 25.11.2016 () — грамадскае аб’яднанне ў Германіі, якое займаецца развіццём сувязяў з Беларуссю.

Гісторыя У 1997 годзе праведзена канфэрэнцыя «Мінскі форум», якая стала штогадовай. З лета 1999 году арганізацыяй мерапрыемства стала займацца ўтворанае Нямецка-беларускае таварыства. Разам з форумам, аб’яднанне далучылася да розных грамадскіх, культурных, палітычных і навуковых праектаў, якія спрыяюць абмену і сеткавым сувязям паміж дзвюма краінамі. Таварыства наладзіла супрацоўніцтва з прадстаўнікамі дзяржаўных установаў, няўрадавымі арганізацыямі, аналітычнымі цэнтрамі, экспертамі, актывістамі, дзеячамі культуры і інш.

У 2006 годзе Нямецка-беларускае таварыства арганізавала святкаванне стагоддзя газеты «Наша Ніва» ў БерлінеСьвяткаваньне 100-годзьдзя «Нашай Нівы» пачнецца з Бэрліна — Наша Ніва, 06.09.2006«Наша Ніва» ў Бэрліне — Беларуская служба Польскага радыё, 19.06.2006. У 2011 годзе яно выступіла партнёрам кааліцыі «Без візы!», мэтай якой было прасоўванне ідэі скасавання візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС.

Таварыства неаднаразова выступала з крытыкай парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. У 2011 годзе аб’яднанне выступіла з патрабаваннем спыніць праявы гвалту і пераследу апазыцыі, якія пачаліся пасля пратэстаў 2010 года, а таксама неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеныхНямецка-беларускае таварыства: «Свабода меркаваньняў — гэта не крымінал» — Радыё Свабода, 05.01.2011. У сакавіку 2012 году члена праўлення арганізацыі Астрыд Заам было адмоўлена ва ўездзе ў БеларусьКіраўнік «Нямецка-беларускага таварыства» асудзіў дзеянні Менска — Хартыя'97, 23.03.2012.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1999 годзе Катэгорыя:Беларуска-нямецкія адносіны Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Германіі