Джэй Дзі Вэнс, поўнае імя Джэймс Дэвід Вэнс (; ) — амерыканскі прадпрымальнік і палітык-рэспубліканец.

Сенатар ЗША ад штата Агая ў 2023—2025 гадах. Віцэ-прэзідэнт ЗША з 20 студзеня 2025 года.

Біяграфія Пры нараджэнні атрымаў імя Джэймс Дональд Боўмэн (), пасля разводу маці змяніла сыну імя на Джэймс Дэвід Хэймел () у гонар новага мужа. Пазней узяў прозвішча дзеда, Джэймса Лі Вэнса ().

У 2003 годзе пасля заканчэння школы пайшоў служыць у Корпус марской пяхоты, падчас Іракскай вайны займаўся ў Корпусе сувязямі з грамадскасцю, у 2007 годзе завяршыў службу. У 2009 годзе скончыў Універсітэт штата Агая, дзе вывучаў паліталогію і філасофію, у 2013 годзе скончыў Ельскую школу права. Працаваў адвакатам у юрыдычнай фірме Sidley Austin ў Ілінойсе, працягнуў кар’еру ў Крамянёвай даліне.

У 2017 годзе стаў дзелавым партнёрам сузаснавальніка AOL Стыва Кейса ў венчурнай кампанія Revolution LLC, якая дзейнічае ў рэгіёнах так званага «іржавага пояса» з мэтай іх эканамічнага аздараўлення з прычыны падзення традыцыйных прамысловых вытворчасцяў.

На пачатку палітычнай кар’еры Вэнс быў крытыкам Дональда Трампа, рэзка крытыкуючы яго перад выбарамі 2016 года, называў Публічна Трампа «ідыётам», у прыватным парадку — параўноўваў з Адольфам Гітлерам, а трампізм з наркотыкамі, якія «ап’яняюць самых няшчасных амерыканцаў», але пасля ператварыўся ў яго лаяльнага прыхільніка.

Вэнс напісаў мемуары, якія сталі ў ЗША бэстсэлерам Hillbilly Elegy: A Memoir of a Family and Culture in Crisis («Элегія вёскі: успаміны пра сям’ю і культуру падчас крызісу»). У 2020 годзе іх экранізаваў рэжысёр Рон Ховард, які затым у 2022 годзе публічна выказваў сваё здзіўленне з нагоды ператварэння Вэнса з праціўніка Дональда Трампа ў яго адданага прыхільніка.

На праймерыз па адбора ў сенатары ад рэспубліканскай партыі, Вэнс атрымаў падтрымку ад Дональда Трампа, Такера Карлсана і Пятра Тыля. На праймерыз набраў 32 % галасоў. 8 лістапада 2022 года Вэнс перамог на выбарах у Сенат ЗША дасведчанага палітыка, кангрэсмена ад Дэмакратычнай партыі Ціма Раяна.

15 ліпеня 2024 года кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп абвясціў пра выбар Вэнса кандыдатам у віцэ-прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі на выбары 2024 года. Пасля перамогі Трампа ў лістападзе 2024 года Вэнс стаў самым маладым віцэ-прэзідэнтам з часоў Рычарда Ніксана.

Погляды

Знешняя палітыка 10 снежня 2023 года напярэдадні візіту ў ЗША прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Вэнс заявіў у выступе на CNN: У наяўнасці харчовы крызіс, які абвастраецца з-за вайны ва Усходняй Еўропе. Узнік энергетычны крызіс, які пагражае зрушыць мноства саюзных урадаў у Заходняй Еўропе. Што найбольш адпавядае інтарэсам Амерыкі, дык гэта прыняць, што Украіна саступіць частку сваёй тэрыторыі рускім, і што нам трэба завяршыць гэтую вайну. Калі я думаю пра велізарную чалавечую трагедыю тут, сотні тысяч усходнееўрапейцаў, нявінных, загінулі ў гэтым канфлікце. У нашых і ў іх інтарэсах спыніць гібель людзей.

11 снежня 2023 года Вэнс назваў візіт Зяленскага «самым ганебным фарсам» за першы год Вэнса ў Сенаце. У ток-шоу Лоры Інгрэм на Fox News ён заявіў, што гэта здарылася з прычыны «нягоднага працэсу», калі ўкраінскі прэзідэнт патрабаваў ад амерыканскіх заканадаўцаў 61 мільярдаў долараў падаткаплацельшчыкаў, паколькі ў выпадку адмовы з мэтай дамагчыся лепшай абароны паўднёвай мяжы ЗША іх можна будзе назваць марыянеткамі прэзідэнта Пуціна (у пацверджанне слоў свайго госця вядучая паказала ўрывак выступлення Зяленскага раней у той жа дзень). Далей Вэнс заявіў, што працяг такой палітыкі прывядзе да ператварэння Украіны ў пастаянную «дзяржаву-кліент ЗША», няздольную выплачваць пенсіі і выконваць іншыя дзяржаўныя функцыі.У той жа дзень, 11 снежня 2023 года, Вэнс заявіў, што:Ёсць людзі, якія зрэзалі б сацыяльнае забеспячэнне, кінулі б нашых бабуль і дзядуляў у галечу. Навошта? Каб адзін з міністраў Зяленскага мог купіць вялікую яхту?

Дадзены наратыў пра «украінскія яхты» быў створаны і актыўна распаўсюджваўся сеткай прарасійскага канспіролага Джона Дугана, што кажа пра тое, што Джэй Вэнс і некаторыя іншыя амерыканскія палітыкі сталі міжвольнымі ўдзельнікамі гэтай тэорыі змовы. 13 чэрвеня 2024 года ў The New York Times была апублікаваная калонка пра Вэнса, якая змяшчала наступнае яго выказванне пра перспектыву ўрэгулявання расийска-украінскага канфлікту: Што я хацеў бы зрабіць і што, на маю думку, у прынцыпе дасягальна тут пры Амерыканскім лідарстве — але ніколі не ведаеш дакладна, пакуль не пачнеш размову, — дык гэта замарозіць тэрытарыяльныя межы дзе-небудзь паблізу ад таго месца, дзе яны знаходзяцца цяпер. Гэта пункт 1. Пункт 2: Вы гарантуеце незалежнасць Кіева, але таксама і яго нейтралітэт. Гэта фундаментальная рэч, пра якую рускія прасілі з самага пачатку. Я не наіўны ў гэтым пытанні. Я думаю, што рускія пра многае прасілі несумленна, але нейтралітэт — гэта відавочна тое, што яны лічаць жыццёва важным для сябе. І, па-трэцяе, у доўгатэрміновай перспектыве спатрэбіцца некаторая амерыканская дапамога ў галіне бяспекі. Я думаю, гэтыя тры рэчы, безумоўна, дасягальныя, так.

Вэнс лічыць прыярытэтнай фінансавую дапамогу ЗША Ізраілю ва ўзброеным канфлікце ў Газе. Калі яго спыталі, ці падтрымае ён ваенныя дзеянні супраць Ірана пасля таго, як апалчэнцы, як мяркуецца, звязаныя з Іранам, напалі на войскі ЗША, Вэнс адказаў, што гэта будзе «памылкай», выказаўшы засцярогу, што гэта прывядзе да значнай эскалацыі сітуацыі.

Вэнс падзяляе меркаванне Трампа пра тое, што рост Кітая як «сусветнай фабрыкі» разбурыў вытворчы сектар Злучаных Штатаў, і называе КНР «самай вялікай пагрозай» для ЗША .

Унутраная палітыка На думку Вэнса, у кіраўніка эканамічнай палітыкі рэспубліканцаў у далейшым будуць пастаўленыя інтарэсы амерыканскіх работнікаў, а не глабальных эліт і транснацыянальных карпарацый. Сенатар Вэнс неаднаразова згадваў сваё сціплае паходжанне з няшчаснай сям’і ў сельскай мясцовасці, апісваючы створаны Дональдам Трампам рух «Make America Great Again» які адстойвае інтарэсы амерыканскіх рабочых.

Сябе Вэнс прылічае да руху «новых правых», якія лічаць, што «ліберальны праект» праваліўся як у ЗША, так і за іх межамі. «Новыя правыя» мараць, што на змену гэтаму «рэжыму» прыйдзе «амерыканскі нацыяналізм» — з жорсткім міграцыйным кантролем, дзяржаўным умяшаннем у эканоміку і выхаваннем у грамадстве кансерватыўных маральных стандартаў.

Вэнс выступае супраць права на аборт (але ў той жа час, не падтрымлівае забарону на ўзроўні штатаў), у поглядах на іміграцыю яго погляды шмат у чым супадаюць з Трампам, бо ён падтрымлівае заклік пабудаваць сцяну на мяжы з Мексікай.

Асабістае жыццё У 2014 годзе Вэнс ажаніўся з дачкой імігрантаў з Індыі Ушэ Чылукуры, на 2024 год у іх сям’і трое дзяцей: Эван (6 гадоў), Вівек (4 гады), Мірабель (2 гады).

Кнігі

Крыніцы

Спасылкі

// Подкаст Русской службы Би-би-си

Катэгорыя:Кандыдаты ў віцэ-прэзідэнты ЗША Катэгорыя:Сенатары ад штата Агая Катэгорыя:Прадпрымальнікі ЗША Катэгорыя:Адвакаты ЗША Катэгорыя:Удзельнікі Іракскай вайны Катэгорыя:Дактары права Катэгорыя:Члены Рэспубліканскай партыі ЗША Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі