Мінскі замак — колішняе абарончае збудаванне ў Мінску, узведзенае на правым беразе ракі Свіслач, каля ўпадзення ў яе Нямігі. Пазней, месца, якое абкружалі замкавыя сцены, атрымала назву Замчышча.

Апошнія замкавыя ўмацаванні знішчылі ў пачатку XIX ст. А ў 1950-я была скапаная замкавая гара, а грунт вывезены за межы горада С. 14. Цяпер яшчэ захаваліся рэшткі культурнага пластаЯк будаваўся стары Мінск // С. 25.

Гісторыя thumb|злева|Руіны на Мінскім Замчышчы, малюнак Я. Драздовіча

Дзядзінец у Менску быў узведзены ў XI ст.. У XII—XIII ст. у замку было 80—82 двары і каля 400—500 жыхароў С. 9.

thumb|Стары будынак гродскага суда, здымак пач. XX ст.

Драўляныя ўмацаванні неаднаразова гарэлі (1505, 1547, 1552, 1569 і інш. гады), але зноў адбудоўваліся. У канцы XV — пачатку XVI ст. замак меў значную колькасць гармат і штат пушкароў. С. 12

З 1581 у Менскім замку адзін раз на два гады на працягу 20 тыдняў адбываліся пасяджэнні Трыбунала. Да сярэдзіны XVII ст. замак служыў рэзідэнцыяй велікакняжацкага намесніка (старосты) і быў адным з грамадскіх месцаў горада. На тэрыторыі замка (у адной з веж) размяшчаліся вязніца, таксама былі жылыя дамы, царква Нараджэння Багародзіцы, склады, стайні, крамы і іншыя пабудовыЯк будаваўся стары Мінск // С. 26. У 1612 у будынку замкавага суда знаходзіўся гарадскі архіў С. 18.

thumb|Руіны на Мінскім Замчышчы, малюнак Я. Драздовіча

У дакументах XVII—XVIII ст. Менскі замак згадваецца пераважна як месца правядзення соймікаў, аднак яшчэ ў 1750 у ім яшчэ размяшчаўся гарнізон.Фортификация средневекового Менска // С. 53

Апошні ўспамін пра замкавыя ўмацаванні датуецца 1793 годам і змешчаны ў люстрацыі, складзенай па ўваходжанні Менска ў склад Расійскай імперыіФортификация средневекового Менска // С. 54. Пазней замкавыя збудаванні перайшлі ў прыватную уласнасць.

Апісанне Менскі замак быў абгароджаны высокім земляным валам (шырынёй да 22 метраў, пазней — да 30—32 мэтраў, вышынёй — каля 15 метраўФортификация средневекового Менска // С. 47) і абкружаны глыбокім ровам, напоўненым вадою, навальныя ўмацаванні былі пабудаваны з дрэва. У плане замак меў форму набліжаную да авала, плошчаю каля 3 га. Уезд у замак, праход у вале шырынёю 3,4 метры, быў абаронены брамнай вежай, пра канструкцыю якой вядуцца спрэчкі, і замыкаўся мінімум трыма варотамі С. 8.

З XVII ст. у замку існаваў мураваны будынак гродскага (замкавага) суда, вядомы па малюнках Я. Драздовіча і старых фотаздымках 1-й паловы XX ст.

Літаратура

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 13. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10), С. 439-440.

Спасылкі

Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Мінска Катэгорыя:Замкі Беларусі Катэгорыя:Замкі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Мінскае замчышча Катэгорыя:З’явіліся ў XI стагоддзі Катэгорыя:XI стагоддзе ў Мінску Катэгорыя:Абарончыя збудаванні Мінска