Тэхналагічны ўніверсітэт імя Дж. Суінберна () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Мельбурн у штаце Вікторыя.
Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны ў 1908 годзе як тэхнічны каледж Джорджам Суінбернам пры падтрымцы прэм'ер-міністра Томаса Бента. Універсітэт прапануе сёння навучальныя праграмы ў галіне камерцыі, аховы здароўя, педагагічнай адукацыі, права, інжынерыі, авіяцыі, архітэктуры, выканальніцкага мастацтва і розных іншых галінах.
Структура Факультэт бізнэсу і дзелавога адміністравання Факультэт дызайну Факультэт прамысловых і інжынерных навук Факультэт інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Факультэт біялагічных і сацыяльных навук
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі