Адынамія ( — бяссілле, С. 31.) — рэзкі заняпад сіл, цягліцавая слабасць, якая суправаджаецца значным памяншэннем або поўным спыненнем рухальнай актыўнасці. Назіраецца пры цяжкіх інфекцыйных захворваннях, пры працяглых знясільваючых хваробах, пры галаданні, неўратычных і дэпрэсіўных разладах. Іншая прычына адынаміі - парушэнні спецыфічных біяхімічных і біяфізічных працэсаў, якія ляжаць у аснове скарачэння цягліцавых валокнаў.
У залежнасці ад чынніку адынамія можа быць цалкам зварачальная без умяшання звонку (напрыклад, адынамія пры рэзкай цягліцавай стоме) ці патрабуе адмысловага лячэння.
Літаратура
Катэгорыя:Медыцынская семіётыка