Вярба чарнічная (Salix myrtilloides) — рэдкі від хмызнякоў сямейства Вярбовыя.

Апісанне Вярба чарнічная ўяўляе сабой куст вышынёй 0,7-1 м з яйкападобным, знізу злёгку шызым лісцем і шэрай карой. Парасткі жоўта-бурыя або чырвона-бурыя, на верхавінцы пушыстыя. Лісце эліптычнае або падоўжнае, голае, зверху матава-зялёнае, знізу шызае, на вельмі кароткіх чаранках. Кветкі дробныя, без калякветніка, сабраны ў рыхлыя мяцёлкі. Плод — аднагнёздавая двухстворкавая каробачка.

Распаўсюджанне Пашырана ў лесатундравай і таежный зонах Еўразіі, зрэдку ў Заходняй Еўропе, у паўночнай частцы Украіны, на Сярэдняй Волзе. У Беларусі сустракаецца ў водна-балотным заказніку Лебядзіны мохВодна-балотны заказнік Лебядзіны мох, на Украіне: у пойме ракі ДняпроРэсурсны патэнцыял басейна р. Дняпро , у Палескім прыродным запаведнікуПалескі прыродны запаведнік. У Расіі яе можна сустрэць па тарфяным балотам сярэдняй паласы і нават трохі паўночней.

Месцы росту: мезатрофныя асакова-сфагнавыя балоты. Утварае зараснікі і трапляецца асобнымі групамі.

Таксанамія Від Вярба чарнічная ўваходзіць у род семейства парадку .

Выкарыстанне

Гэтая вярба можа падысці для верасовага саду.

Падвіды

Salix myrtilloides var. hypoglauca, (Fern.) Ball Salix myrtilloides var. pedicellaris, (Pursh) Anderss.

Ахова

Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Ахоўваецца ў Польшчы, Літве, Украіне і ЛатвііВярба чарнічная ў Чырвонай Кнізе Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі Вярба чарнічная ў Чырвонай Кнізе Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Вярба Катэгорыя:Кусты