Людміла Аляксандраўна Капітан, па нараджэнні Кот (нар. ) — беларуская валейбалістка.

Біяграфія У 2000 годзе пачала займацца валейболам у г. Свіслач (Гродзенская вобласць). Першым трэнерам быў Валер Леанідавіч Балюк.

У 2004 годзе перайшла ў ДЮСШ г. Гродна да трэнера Тамары Барысаўны Кавалёвай. 2006—2019 гадах гуляла за «Жамчужыну Палесся». У 2019 годзе пад канец сезона атрымала пашкоджанне (разрыў бакавой вязкі, пашкоджанне ўнутранага меніска і крыжаватай звязкі правага калена). У сезоне 2019—2020 стала трэнерам у «Жамчужыне Палесся».

Спасылкі ВК «Жемчужина Полесья» — история Капитан Людмила Liudmila Kapitan

Катэгорыя:Валейбалісткі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна Катэгорыя:Трэнеры «Жамчужыны Палесся» Мазыр Катэгорыя:Валейбольныя трэнеры Беларусі