Аддзяленне фізікі і астраноміі НАН Украіны — навуковае аддзяленне Секцыі фізіка-тэхнічных і матэматычных навук НАН Украіны.
Гісторыя 27 лютага 1918 года ва Усеўкраінскай акадэміі навук быў створаны Фізіка-матэматычны аддзел. 1 ліпеня 1944 быў створаны Аддзел фізіка-хімічных і матэматычных навук, з якога ў 1952 г. вылучыўся Аддзел фізіка-матэматычных навук. 13 чэрвеня 1963 быў створаны Аддзел фізікі, ў 1970 пераўтвораны ў Аддзяленне фізікі. З 1991 — пад сучаснай назвай.
Установы Інстытут фізікі Інстытут фізікі паўправаднікоў імя В. Я. Лашкарова Інстытут металафізікі імя Г. В. Курдзюмава Інстытут тэарэтычнай фізікі імя М. М. Багалюбава Галоўная астранамічная абсерваторыя Інстытут магнетызму Фізіка-тэхнічны інстытут нізкіх тэмператур імя Б. Е. Веркіна Інстытут радыёфізікі і электронікі імя А. Я. Усікава Радыёастранамічны інстытут Данецкі фізіка-тэхнічны інстытут імя А. А. Галкіна Інстытут фізікі кандэнсаваных сістэм Інстытут электроннай фізікі
Літаратура Самойленко А. М. Відділення математики НАН України // Вісник Національної академії наук України. — 2013. — № 11. — С. 9-13. — Рэжым доступу: http://nbuv.gov.ua/UJRN/vnanu_2013_11_4
Спасылкі Профіль Аддзялення на сайце НАН Украіны (да лістапада 2024 года) Профіль Аддзялення на сайце НАН Украіны (з лістапада 2024 года)
Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны