Беларус-084 — паўнапрываднае самаходнае шасі. Выкарыстоўваецца для перавозкі грузаў і іншых рэчаў.

Апісанне На шасі МТЗ-084 усталёўваліся двухцыліндравыя чатырохтактныя бензінавыя рухавікі СК-12-10 з паветраным астуджэннем. Намінальная магутнасць склажае рухавіка 9,6 кВт (12 к. с.)

МТЗ-084 камплектаваліся механічнай ступеністай каробкай перадач з пастаянным зачапленнем шасцерняў з муфтамі лёгкага ўключэння. Муфта счаплення — фрыкцыйная.

Шасі выпускаліся двух тыпаў: МТЗ-084 — самаходнае паўнапрываднае шасі; МТЗ-084.1 — самаходнае паўнапрываднае шасі з самазвальным паўпрычэпам. Мае гідрасістэмы ўздыму.

Спасылкі

Архіў інструкцый па эксплуатацыі шасі МТЗ-084

Катэгорыя:Трактары МТЗ