Касач сібірскі (Iris sibirica) — від кветкавых карэнішчавых роду сямейства .
Назва
Касач сібірскі, касіцаFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, дзікія агуркі, зязюльчын гашт, касачВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, калацец Ботанический словарь, Спб, 1878.
Батанічнае апісанне
Касач сібірскі — травяністая шматгадовая расліна, дасягае вышыні 50-120 см.
Лісце шыза-зялёнае, вузкае, лінейнае і даволі жорсткае, не цвёрдае, у форме ляза, звычайна значна карацей сцябла, да 40-80 см даўжынёй і 2—4 см шырынёй.
Кветкі характэрныя для касачоў, кожная кветка 4—7 см у дыяметры, фіялетава-сінія, часта з бледна-малочным або жаўтаватым цэнтрам, з вонкавымі долямі характэрнай падоўжанай формы без рэзкага пераходу пласцінкі ў кіпцік.
Распаўсюджанне Еўрасібірскі барэальны від з высокімі дэкаратыўнымі якасцямі. Пашырэнне: Еўропа, Каўказ, Заходняя і Усходняя (паўднёва-заходняя частка) Сібір. На тэрыторыі Беларусі пашыраны спарадычна па ўсёй тэрыторыі. Месцы росту: ускрайкі шыракалістых, драбналістых і мяшаных лясоў, лясныя і поймавыя лугі, ускрайкі балот, парослыя хмызняком, берагі вадаёмаў і канаў.
Сарты
Сучасныя сібірскія касачы — гэта вынік унутрывідавага адбору або, значна часцей, гібрыды прыкладна адзінаццаці відаў (дакладны лік пад пытаннем), якія складаюць серыю Сібірскія касачы ()Сибирский ирис вчера, сегодня и завтра .
Звычайна вышыня сартавых сібірскіх касачоў ад 60 см да 120 см. Існуюць і карлікавыя сарты. Кветкі могуць быць блакітнымі, пурпурнымі, чырвона-фіялетавымі і жоўтымі, у афарбоўцы могуць прысутнічаць карычневыя і аранжавыя адценні. Акрамя прывабных кветак сібірскія касачы папулярныя з-за высокай дэкаратыўнасці лісця на працягу ўсяго тэрміну вегетацыі(SIB) Siberians на сайте American Iris Society .
Арганізацыяй, якая рэгіструе новыя сарты, з’яўляецца .
Агратэхніка
Сібірскія касачы патрабуюць мінімальнага сыходу і з’яўляюцца аднымі з самых вынослівых шматгадовых раслін.
Зоны марозаўстойлівасці: 3-9.
Тэрміны цвіцення прыкладна супадаюць з тэрмінамі цвіцення барадатых касачоў .
Выбар месцазнаходжання вызначаецца тым, што сібірскім касачам патрабуецца паўдня і больш прамога сонечнага святла і умерана вільготная глеба.
Аптымальная кіслотнасць глебы pH = 5,5—6,5. Пасадку ажыццяўляюць такім чынам, каб ад верхняй часткі карэнішча да паверхні глебы было каля 2 см. У раёнах з халодным кліматам рэкамендуецца восеньскае мульчаванне глебы.
Старыя расліны могуць быць падзеленыя і перасаджаны, калі пагаршаецца іх красаванне, як правіла, ва ўзросце 4—10 гадоў. У зонах 3—5 перасадку лепш праводзіць вясной, у зонах 6—9 — у пачатку восені. Увосень, пасля адмірання лісця, яго рэкамендуецца зрэзаць і выдаліць з садуCultivation Of Siberian Irises на сайте American Iris Society .
Выкарыстанне
Касач сібірскі шырока вырошчваецца ў садах у зонах умеранага клімату па ўсім свеце. З-за прывабнага лісця і здольнасці развівацца ў шырокім дыяпазоне кліматычных умоў, на базе гэтага віду створана мноства гібрыдаў, якія адрозніваюцца афарбоўкай колераў.
Ахова Касач сібірскі уключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь 1-га, 2-га і яшчэ аднаго 2-га выданняў (1981, 1993, 2006). Ахоўваецца ў Латвіі, ЛітвеКасач сібірскі ў Чырвонай кнізе Беларусі , Эстоніі, Расіі і на УкраінеIris sibirica: інфармацыя аб таксоне ў праекце «Плантарыум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). .
Галерэя
Літаратура
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5
Спасылкі Касач сібірскі ў Чырвонай кнізе Беларусі
Iris sibirica L. (Касатик сибирский) // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Касач Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Расліны на марках