Самер Элізабэт Сандэрс (; нар. , Розвіл, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская плыўчыха, двухразовая алімпійская чэмпіёнка 1992 года, чэмпіёнка свету 1991 года. Спецыялізавалася ў плаванні батэрфляем і комплексным плаванні.

Біяграфія Нарадзілася 13 кастрычніка 1972 года ў Розвіле (штат Каліфорнія, ЗША) у сям’і Боба і Барбары Сандэрс. У Самер ёсць старэйшы брат — Трэвар Сандэрс. Самер пачала сваю кар’еру плыўчыхі ў 1988 годзе і да пачатку 1990-х гадоў яна заняла мноства прызавых месцаў у розных алімпіядах. Пасля сыходу са спорту стала спартыўным каментатарам.

У 1997—2001 гадах Самер была замужам за плыўцом Макам Хендэрсанам (нар. 1969).

З 30 ліпеня 2005 года Самер замужам другі раз за прызёрам чэмпіянату свету па гарналыжным спорце Эрыкам Шлопі (нар. 1972). У гэтым шлюбе Сандэрс нарадзіла дваіх дзяцей — дачку Скай Бэлу Шлопі (нар. 21.04.2006) і сына Роберта Чарльза Спайдэра Шлопі (нар. 15.01.2008).

Крыніцы

Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па плаванні