Універсітэт імя Дж. Монаша () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Мельбурн у штаце Вікторыя.

Агульная характарыстыка Названы ў гонар генерала часоў Першай сусветнай вайны сэра Джона Монаша, універсітэт быў заснаваны ў 1958 годзе і з'яўляецца другім старэйшым універсітэтам штата. Універсітэт мае некалькі кампусаў, чатыры з якіх знаходзяцца ў Вікторыі, адзін у Малайзіі і яшчэ адзін у Інданезіі. У 2019 годзе ў ім навучалася больш за 55 тысячы студэнтаў. У яго больш абітурыентаў, чым у любога іншага ўніверсітэта штата.

Структура Факультэт мастацтваў Факультэт мастацтва, дызайну і архітэктуры Факультэт адукацыі Факультэт бізнесу і эканомікі Факультэт інфармацыйных тэхналогій Факультэт інжынерыі Факультэт права Факультэт медыцыны, медсястрынства і навук пра здароўе Факультэт фармацыі і фармацэўтычных навук Факультэт прыродазнаўчых навук

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі