Інстытут сацыялогіі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення гісторыі, філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне сацыялогіі.

Гісторыя У 1968 у Інстытуце філасофіі АН УССР быў створаны аддзел метадалогіі і тэхнікі сацыялагічных даследаванняў. У 1983 дадзены аддзел пераўтвораны у Аддзяленне сацыялогіі. 5 кастрычніка 1990 на базе Аддзялення быў створаны Інстытут сацыялогіі.

Структура Аддзел эканамічнай сацыялогіі Аддзел гісторыі і тэорыі сацыялогіі Аддзел метадалогіі і метадаў сацыялогіі Аддзел сацыяльных структур Аддзел сацыяльна-палітычных працэсаў Аддзел сацыяльнай экспертызы Аддзел сацыяльнай псіхалогіі Аддзел сацыялогіі культуры і масавай камунікацыі

Спасылкі Сайт інстытута Часопіс інстытута

Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны