Дзяржаўны сцяг Эрытрэі — прыняты 5 снежня 1995 года.
Сцяг складаецца з трох трохвугольнікаў: чырвонага роўнабаковага трыкутніка з асновай, які супадае з левым бокам сцяга, і двух прамавугольных трохвугольнікаў зялёнага і сіняга колераў, гіпатэнузы якія адначасова з'яўляюцца бакамі чырвонага роўнабаковага трыкутніка. У чырвоным трохвугольніку знаходзіцца выява трох галінак аліўкавага дрэва.
Асноўныя колеры дзяржаўнага сцягу Эрытрэі: зялёны, чырвоны, сіні, жоўты. Колеры маюць наступнае значэнне: Зялёны колер сімвалізуе сельскую гаспадарку і жывёлагадоўлу. Чырвоны колер увасабляе кроў, пралітую змагарамі за незалежнасць Эрытрэі. Сіні колер сімвалізуе марскія багацці ў прыбярэжных водах краіны, а таксама Чырвонае мора. Жоўты колер сімвалізуе багацце мінеральнымі рэсурсамі, а таксама адраджэнне дзяржаўнасці.
Вянок з аліўкавых галінак жоўтага колеру (усяго 30 лісткоў) сімвалізуе гады грамадзянскай вайны, якая скончылася абвяшчэннем незалежнасці Эрытрэі.
Катэгорыя:Сцягі дзяржаў Катэгорыя:Эрытрэя