Эрытразонус. — С. 438 (Hemigrammus erythrozonus) — від дробных прамянёвапёрых рыб сямейства .

Апісанне Даўжыня цела да 5 см. Палавыя адрозненні: самка буйнейшая і мае больш высокае цела, чым самец. Цела паўпразрыстае, жаўтаватае. Ад галавы да хваставога плаўніка ідзе ярка-чырвоная палоса. Брушка белае. Усе плаўнікі празрыстыя, спіны спераду з чырвонай палосай. Кончыкі анальнага, брушных, спіннога і хваставога — малочна-белыя.

Арэал У прыродзе жыве ў басейне ракі Амазонкі, у прыватнасці ў лясных вадаёмах Заходняй Гвіяны.

Значэнне У Еўропу завезена ў 1930-я гады, у СССР — у 1960-я.

Утрымліваецца ў акварыуме. Стымуляцыя размнажэння — такая ж як і большасці іншых харацынідаў і звязана з сімуляцыяй сезону дажджоў. Пладавітасць 50-500 ікрынак на самку.

Крыніцы

Спасылкі

Библиотека сайта «Наш аквариум»

Катэгорыя:Акварыумныя рыбы Катэгорыя:Рыбы Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Харацыніды Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1909 годзе