«Тайфу́н» — сямейства бронеаўтамабіляў падвышанай абароненасці, распрацаванае кааперацыяй з больш чым 120 прадпрыемстваў, сярод якіх Уральскі аўтамабільны завод, КамАЗ, Яраслаўскі маторны завод, НДІ Сталі (браня), Федэральны ядзерны цэнтр (разлік абароненасці бронекорпуса), кампанія «Магістраль» (бронешкло), МГТУ імя Баўмана (гідрапнеўматычная падвеска). Упершыню былі прадэманстраваны ў 2011 годзе на палігоне, 9 мая 2014 года — на ваенным парадзе ў Маскве (Тайфун-К) і на парадзе 9 мая 2015 года (Тайфун-К, Тайфун-У). Планавалася прыняць на ўзбраенне ў 2015 годзеКак устроен новейший военный Камаз // «Эксперт», 21 января 2014 г.. У снежні 2014 года для вопытнай эксплуатацыі ў войскі паступіла першая партыя (30 аўтамабіляў)Минобороны РФ получило для войсковой эксплуатации 30 бронемашин «Тайфун» // ТАСС, 24 декабря 2014 г., вясной 2015 года — другаяСпецназовцы Южного военного округа получили очередную партию «Тайфунов» // Министерство обороны Российской Федерации, 2 апреля 2015 г..
Да сямейства адносяцца машыны К-63968, К-53949, Тайфун К-63969, К-53949 «Тайфун 4х4», К-4386 «Тайфун-ВДВ», Урал-63095 «Тайфун-У», Урал-63099 «Тайфун-У».
Сямейства прызначана для перавозкі асабістага складу, а таксама для ўстаноўкі рознага мэтавага абсталявання або сістэм узбраенняў. На яго базе можна ствараць машыны сувязі, мабільныя артылерыйскія сістэмы, аўтакраны, транспартна-пускавыя машыны беспілотных лятальных апаратаў, эвакуатары, экскаватары і іншыя мадыфікацыі.
Крыніцы
Літаратура Сергеев В. Тайфун идёт с Урала, или MRAP по-русски (рус.) // Техника и вооружение вчера, сегодня, завтра : журнал. — 2014. — Май (№ 05). — С. 2—9.
Спасылкі В Татарстане начались испытания КамАЗа «Тайфун». ОАО «ТРК ВС РФ „ЗВЕЗДА“» Бронеавтомобиль УралАЗ «Тайфун-У». Статья с видеосюжетом Бронеавтомобиль КАМАЗ «Тайфун-К». Статья с видеосюжетом
Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Бранятэхніка Расіі Катэгорыя:Аўтамабілі КамАЗ