Мікалай Уладзіміравіч Ку́йбышаў (; ) — савецкі военачальнік, камкор (15.02.1936Куйбышев Николай Владимирович // Крснознамёнцы). Брат В. А. Куйбышава.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Какчэтаў у сям’і афіцэра. У 1912 годзе скончыў 1-ы Сібірскі імператара Аляксандра I кадэцкі корпус, у 1914 годзе — Аляксандраўскае ваеннае вучылішча. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1914—1918 гадах амандаваў ротай і батальёнам у складзе 10-га Маларасійскага грэнадзёрскага палка. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года быў абраны членам палкавога камітэта, пасля Кастрыніцкай рэвалюцыі — выбраны камандзір палка. У студзені 1918 года ўступіў у РКП(б), у чэрвені 1918 года — у Чырвоную Армію. Удзельнік Грамадзянскай вайны на Паўднёвым фронце, член Вышэйшай ваеннай інспекцыі. З 1919 года ваенны камісар, затым камандзір 3-й брыгады 9-й стралковай дывізіі, са студзеня 1920 года — камандзір (начальнік) 9-й стралковай дывізіі на Паўднёвым фронце, у чэрвені—кастрычніку 1921 года — камандзір 2-га Каўказскага корпуса.
У 1922 годзе М. У. Куйбышаў скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі РСЧА. З сакавіка 1922 года займаў пасаду каменданта Краштацкай крэпасці, з мая 1923 года па лістапад 1924 года — начальніка Вышэйшай стралкова-тактычнай школы (курсаў «Выстрал»), з лістапада 1924 года — памочніка камандуючага Туркестанцкім фронтам. У кастрычніку 1925 года М. У. Куйбышаў залічаны ў рэзерв РСЧА і накіраваны ў Кітай у якасці кіраўніка групы ваенных дарадцаў і спецыялістаў. У ліпені 1926 года прызначаны камандзірам і ваенным камісарам 3-га стралковага корпуса, у снежні 1926 года — начальнікам Каманднага ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення РСЧА. Са студзеня па лістапад 1928 года — памочнік камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі, лістапада 1928 года па лістапад 1929 года — камандуючы войскамі Сібірскай ваеннай акругі. Са снежня 1929 года М. У. Куйбышаў начальнік Галоўнага ўпраўлення РСЧА. З кастрычніка 1930 года сакратар распарадчых пасяджэнняў Савета Працы і Абароны СССР, член калегіі Наркамата Рабоча-сялянскай інспекцыі і кіраўнік Ваенна-марской інспекцыі. З лютага 1934 года па сакавік 1935 года член Камісіі партыйнага кантролю пры ЦК УКП(б) і кіраўнік групы па ваенна-марскіх справах. З чэрвеня 1937 года па студзень 1938 год — камандуючы войскамі Закаўказскай ваеннай акругі.
З красавіка 1935 года — член Бюро камісіі партыйнага кантролю пры ЦК УКП(б). Член ЦВК СССР 5 склікання. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР першага склікання. Член узнагароднай камісіі пры Рэвалюцыйнага ваеннага СССР.
2 лютага 1938 года М. У. Куйбышаў арыштаваны. Прызнаў сябе вінаватым ва ўдзеле ў антысавецкай трацкісцкай ваенна-фашысцкай змове, а таксама ў тым, што ён з’яўляўся шпіёнам нямецкай, польскай, японскай і літоўскай разведак. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 1 жніўня 1938 года прыгавораны да смяротнага пакарання. Расстраляны і пахаваны на палігоне «Камунарка». 19 мая 1956 года быў рэабілітаваны. Пасмяротна рэабілітаваны ў 1956 годзе.
Крыніцы
Літаратура
Ку́йбишев Микола Володимирович // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1980. — Т. 5 : Кантата — Кулики. — С. 561. — 566, с., арк. іл. : іл., портр., карти + 1 арк с. Черушев Н. С., Черушев Ю. Н. Расстрелянная элита РККА (командармы 1-го и 2-го рангов, комкоры, комдивы и им равные): 1937—1941. Биографический словарь. — М.: Кучково поле; Мегаполис, 2012. — 2000 экз. — ISBN 978-5-9950-0217-8.
Спасылкі Куйбышев Николай Владимирович // Офицеры РИА Начальники курсов «Выстрел» // Сайт Администрации Солнечногорского муниципального района Московской области Бисен Жумагалиев Куйбышев — Истинные казахстанцы // Газета «Надежда». 4 (301) 22 января 2009 года. Николай Владимирович Куйбышев: Великий Строитель Советской Эпохи // Газета «Совершенно секретно» Куйбышев Николай Владимирович // Краснознамёнцы
Катэгорыя:Выпускнікі кадэцкіх карпусоў Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Царскія афіцэры на службе ў РСЧА Катэгорыя:Постаці Кранштата Катэгорыя:Камандуючыя Маскоўскай ваеннай акругай Катэгорыя:Камандуючыя Сібірскай ваеннай акругай Катэгорыя:Камандуючыя Закаўказскай ваеннай акругай Катэгорыя:Рэпрэсаваныя военачальнікі Катэгорыя:Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка» Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XVII з’езда УКП(б)