Інстытут праблем мадэлявання ў энергетыцы імя Г. Я. Пухава — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення энергетыкі і энергетычных тэхналогій Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне тэорыі і метадаў матэматычнага і электроннага мадэлявання фізічных і інфармацыйных працэсаў у энергетычных і энергаёмістых сістэмах на аснове сучасных дасягненняў прыкладной матэматыкі і машынных вылічэнняў.

Гісторыя Інстытут праблем мадэлявання ў энергетыцы АН УССР быў створаны 7 студзеня 1981 года на базе сектара электронікі і мадэлявання Інстытута электрадынамікі АН УССР. Пастановай Прэзідыума АН УССР ад 24 верасня 1987 года № 305 на базе Аддзялення оптыка-механічных запамінальных прылад Інстытута створаны Інстытут праблем рэгістрацыі інфармацыі АН УССР. У 2000 годзе інстытуту прысвоена імя Г. Я. Пухава.

Структура Аддзел тэорыі мадэлявання Аддзел матэматычнага і камп’ютарнага мадэлявання Аддзел матэматычнага і эканаметрычнага мадэлявання Лабараторыя матэматычнага мадэлявання энергарынкаў Аддзел мадэлявання энергетычных працэсаў і сістэм Аддзел гібрыдных мадэлюючых і кіруючых сістэм у энергетыцы Аддзел мадэлявання энергетычыных сістэм Тэматычная група спецыяльных сродкаў мадэлявання Тэматычная група тэхнічнай дыягностыкі Аддзел мадэлявання сістэм арганізацыйнага кіравання Тэматычная група экалагічнага аналізу і прагнозу Тэматычная група імітацыйнага мадэлявання

Спасылкі Сайт інстытута

Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны