Гульця́і () — вёска ў Расіі, у Пустошкінскім раёне Пскоўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Гульцяеўскай воласці. Размешчана за 13 км на паўднёвы ўсход ад горада Пустошка. Насельніцтва — 328 чалавек (2010).
У час Расійскай імперыі вёска знаходзілася ў Гульцяеўскай воласці Невельскага павета Віцебскай губерні.
У вёсцы знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў барацьбе з нямецкімі акупантамі. Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Пскоўскай вобласці