«Юнацтва» — фантан у цэнтры Мінску, у скверы імя Эдварда Вайніловіча, недалёка ад плошчы Незалежнасці.
Фантан у скверы пабудаваны ў 1977 годзе па праекце скульптара Анатоля Анікейчыка і архітэктараў Юрыя Градава і Леаніда Левіна. У асіметрычнай формы басейне на 2 гранітных валунах адна супраць адной устаноўлены 4-метровыя бронзавыя ўкленчаныя фігуры юнака і дзяўчыны. У руках яны трымаюць чашы, з якіх ліецца вада. Пластыка фігур, роўнядзь вады з астраўкамі зеляніны, ніцыя вербы, строгая велічнасць валуноў ствараюць рамантычны настрой, надаюць ўспрыманню лірычную ўзнёсласць.
Крыніцы
Катэгорыя:Фантаны Мінска Катэгорыя:Творы Анатоля Анікейчыка Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юрыя Градава Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Левіна Катэгорыя:1977 год у Мінску