Эйвандэйлскі ўніверсітэт () — аўстралійская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў мястэчку Куранбонг у штаце Новы Паўднёвы Уэльс.

Агульная характарыстыка Вучэльня афілявана з Царквой адвентыстаў сёмага дня. Яна атрымала поўны статус універсітэта 1 ліпеня 2021 года. Універсітэт у першую чаргу сканцэнтраваны на выкладанні тэалогіі, педагогікі і медсястрынства, але таксама прапануе ступені бакалаўра ў галіне бізнесу, прыродазнаўчых навук і мастацтваў. Ступень магістра прапануецца ў галіне тэалогіі, адукацыі, медсястрынства і некаторых галінах, звязаных з бізнесам.

Структура Школа медсястрынства і здароўя Школа адукацыі і прыродазнаўства Школа мастацтваў і бізнесу Кансерваторыя Семінарыя

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі