Трэці Спас (таксама Малы Спас, Хлебны Спас, Арэхавы Спас) — дзень у народным календары ўсходніх славян, прымеркаваны да святкавання ў Праваслаўнай царкве перанясення з Эдэсы ў Канстанцінопаль Нерукатворнага вобраза Ісуса Хрыста, — . Гэта дзень, наступны пасля свята Успення Прасвятой Багародзіцы ().
Традыцыі ў Беларусі У Беларусі шырока святкавалі Спас (Вялікі Спас) і Макавей. Пра святкаванне Трэцяга Спасу на Беларусі вядома мала, у некаторых месцах у гэты дзень спраўлялі Дажынкі — свята канца жніва. Вядомы прыказкі: «Трэці Спас хлеба прыпас», «Па Трэцім Спасе трымай рукавіцы ў запасе».
У некаторых раёнах гэты дзень называюць Арэхавым Спасам, бо раней у царкве асвячалі арэхі, якія нарыхтоўвалі дзеці. Верагодна, як і ва Украіне, у Беларусі гэта свята было запазычана з Расіі ў пазнейшыя часы.
Крыніцы
Літаратура С. 165—167
Спасылкі
Катэгорыя:Славянскія святы Катэгорыя:Беларускія народныя святы Катэгорыя:Народны каляндар усходніх славян