Іван Яфімавіч Гурбан (, в. Юшавічы, Нясвіжскі раён — , в. Юшавічы, Нясвіжскі раён) — беларускі паэт.

Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Юшавічы. У 1936—1939 гг. вучыўся на майстра-краўца ў суседняй вёсцы Ракавічы. У 1939—1944 г. працаваў краўцом-прыватнікам. У 1944 г. быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію, потым працаваў у вугальных капальнях. Па вяртанні ў 1947—1949 гг. працаваў паштальёнам. Закончыў Усесаюзныя завочныя ўліковыя курсы (1953), працаваў рэвізорам, рахункаводам у калгасе, загадчыкам крамы ў вёсцы, старшынёй Юшавіцкага сельсавета. У 1965—1970 гг. муляр у Нясвіжскім міжкалгасбудзе, у 1971—1975 гг. меліяратар, у 1975—1980 гг. будаўнік у калгасе.

Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1994 года.

Памёр года вёсцы Юшавічы Нясвіжскага раёна. Пахаваны на мясцовых могілках.

Творчасць Публікавацца пачаў у 1949 г. у часопісе «Работніца і сялянка». Друкаваўся ў перыядычных выданнях «Вясёлка», «Бярозка», «Літаратура і мастацтва» і інш. Аўтар кніг вершаў для дзяцей «Чубаценькі будзільнік» (Мінск, 1979), «Калі ветрык спачывае» (Мінск, 1985), «Пахі вясны» (Мінск, 1991), а таксама выдадзеных пасмяротна зборнікаў «Паэт» (Мінск, 2012), «Выбранае» (Мінск, 2021).

Крыніцы

Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі