Ян Геранім Тадэвуш Умястоўскі (каля 1720 — ) — маёр літоўскай артылерыі, гаспадарчы дзеяч у Ашмянскім павеце ВКЛ.

Біяграфія Належаў да роду Умястоўскіх, які паходзіў з-пад Варшавы і меў літоўскую лінію. Сын Эрнэста Вільгельма.

Асеў на Ашмяншчыне, значна павялічыў свае зямельныя ўладанні. У 1760 годзе купіў ад Стэфана Кунцэвіча маёнтак Апіта-Талькоўшчыны, а ў 1764 годзе — Заранкоўшчыну каля Геранёнаў.

У 1769 годзе чашнік Валынскага ваяводства, згаданы як гаспадар фальварка Татаршчызна Аляс Талькаўшчызна.

У тэстаменце ад 25 кастрычніка 1769 года прасіў пахаваць яго ў Геранёнскім касцёле.

Другая жонка — Мар’яна Багеньская. Вядомыя 5 сыноў і 3 дачкі Яна Гераніма Умястоўскага, у т.л. Тамаш Умястоўскі і Якуб Умястоўскі.

Ян Геранім