Бернар-П’ер Данадзьё (; , IV акруга Парыжа — , Ле-Шэнэ) — французскі акцёр.

Біяграфія Акцёрскаму майстэрству навучаўся ва ўніверсітэце Парыж III Новая Сарбона, пачаў сваю кар’еру ў кіно ва ўзросце 25 гадоў адразу ж з супрацоўніцтва са знакамітымі рэжысёрамі. За кар’еру зняўся больш як у 100 мастацкіх і тэлевізійных фільмах. З карцін, у якіх сыграў акцёр, можна вылучыць мастацкія фільмы: «Жылец» — рэжысёра Рамана Паланскага, «Прафесіянал» — Жоржа Латнера, «Калі б пачаць спачатку» — Клода Лелуша, «Знікненне» — Георга Слёйзера.

У 1985 годзе намінаваўся на прэмію «Сезар» за лепшую мужчынскую ролю другога плана за ролю ў фільме «Вуліца варвараў», аднак саступіў у выніку ўзнагароду Рышару Барынжэ.

Агучыў вялікую колькасць фільмаў у якасці акцёра дубляжу, сярод іншых, агучваў на французскую мову мультыплікацыйныя фільмы «Бі Муві: Мядовая змова» і «Тачкі».

Памёр ад раку 27 снежня 2010 года ва ўзросце 61 года. Дачка акцёра — Інгрыд Данадзьё, актрыса. Крыніцы

Катэгорыя:Акцёры Францыі