Сакрэт — дзеючыя могілкі ў Гродне, размешчаныя па праспекце Касманаўтаў, ва ўрочышчы Сакрэт. Адкрытыя для пахаванняў у 1973 годзе. Плошча складае 28,3 га.
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках Ілья Сямёнавіч Антонаў (1913—1981) — Герой Савецкага Саюза. Юрый Ігаравіч Гумянюк (1969—2013) — беларускі паэт, празаік, журналіст, эсэіст. Піліп Пятровіч Дайнека (1916—1979) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Беластоцкай вобласці. Герой Сацыялістычнай Працы. Пётр Іосіфавіч Дзеншчыкоў (1918—1980) — работнік сельскай гаспадаркі (старшыня калгаса), Герой Сацыялістычнай Працы. Сямён Мікалаевіч Домаш (1950—2019) — беларускі палітычны дзеяч. Міхась Дуброўскі (1897—1983) — беларускі пісьменнік, перакладчык. Якаў Мікалаевіч Кімберг (1909—1993) — беларускі савецкі акцёр. Рэнальд Іванавіч Кныш (1931—2019) — савецкі трэнер па спартыўнай гімнастыцы. Пётр Іванавіч Пачанчук (1954—1991) — беларускі лёгкаатлет, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1980 года. Браніслаў Андрэевіч Ржэўскі (1905—1980) — беларускі літаратуразнаўца і педагог. Анатоль Фёдаравіч Скамарошчанка (1954—2019) — беларускі мастак, дызайнер інтэр’ераў і мэблі.
У 1990-х гадах на могілках Сакрэт з’явілася нямала пахаванняў мясцовых крымінальных аўтарытэтаў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Могілкі Гродна Катэгорыя:1973 год у Гродне Катэгорыя:З’явіліся ў 1973 годзе Катэгорыя:Праспект Касманаўтаў (Гродна)