Універсітэт імя Чарлза Стэрта () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў штаце Новы Паўднёвы Уэльс.
Агульная характарыстыка Універсітэт быў створаны 1 ліпеня 1989 года ў выніку зліцця некалькіх самастойных каледжаў і інстытутаў. Названы ў гонар капітана Чарлза Стэрта, брытанскага даследчыка ХІХ стагоддзя, які здзейсніў экспедыцыі ў Новы Паўднёвы Уэльс і Паўднёвую Аўстралію.
Сёння ўніверсітэт мае шэсць асноўных кампусаў у Олберы/Вадонга, Батэрсце, Даба, Орынджы, Порт-Макуоры і Вага-Вага.
Структура Факультэт мастацтваў і адукацыі Факультэт бізнесу, правасуддзя і паводніцкіх навук Факультэт прыродазнаўства і здароўя
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Крыніцы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі