Мікола Дубовік (, в. Мурыны, цяпер в. Каменка, Капыльскі раён Мінскай вобласці — ) — беларускі паэт-маладняковец.

Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Мурыны ў беднай сялянскай сям’і. Нягледзячы на матэрыяльныя складанасці скончыў агульнаадукацыйныя курсы (1923) і паступіў на факультэт грамадскіх навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, потым перавёўся на літаратурнае аддзяленне педагагічнага факультэта. У 1926 г. быў дэлегатам Першага з’езду «Маладняка». Некалькі разоў кідаў вучобу, служыў у арміі.

Трагічна загінуў года падчас купання салдат у р. Бярэзіна пад Бабруйскам. Пахаваны на брацкіх могілках каля Бабруйска (па інфармацыі Ірыны Багдановіч).

Творчасць Ад сярэдзіны 1920-х актыўна публікаваўся ў перыядычным друку, часопісах «Чырвоны Сцяг», «Узвышша», «Маладняк», «Аршанскі маладняк», полацкім альманаху «Наддзвінне». Захапляўся паэзіяй Дж. Байрана, І. Гётэ, Ф. Шылера. Паэт Янка Бобрык, яго сябар, напісаў верш на смерць Дубовіка ў часопісе «Маладняк», таксама памяці маладога творцы прысвяцілі свае вершы Алесь Звонак і Валерый Маракоў.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Патанулі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі