Фрунзенскі раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў заходняй частцы горада. Утвораны 17 красавіка 1951 года. Названы ў гонар М. В. Фрунзэ. У сучасных межах з 1977 года. Самы вялікі з дзевяці раёнаў Мінска. Плошча: 4,3 тыс. га. Насельніцтва: 372 тыс. чалавек (калі б Фрунзенскі раён быў горадам, ён займаў бы трэцяе месца па колькасці насельніцтва, саступае толькі Мінску і Гомелю). Амаль кожны пяты мінчанін жыве ў Фрунзенскім раёне. З-за вялікіх памераў раёна многія ўстановы ў ім прадубліраваны: два ЖРЭА, дзве падстанцыі хуткай дапамогі, дзве раённыя інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах і г.д.
Геаграфія Раён займае паўночна-заходнюю частку горада. З паўночнага ўсходу мяжа праходзіць па вул. Ціміразева, ад вул. Варашылава па лініі забудовы праспекта Пераможцаў да вул. Мельнікайтэ, з паўднёвага ўсходу і поўдня па вул. Кальварыйская да шляхаправода праз чыгунку Мінск — Маладзечна, затым па вул. Харкаўскай, вуліцам Прылукскай, Глаголева, уключае пасёлак Масюкоўшчыну. Асноўныя магістралі — вул. Прытыцкага, праспекты Пушкіна і Пераможцаў, вуліцы Кальварыйская, Ціміразева.
Насельніцтва Фрунзенскі раён — найбуйнейшы раён Мінска, уключае жылыя мікрараёны Сухарава, Красны Бор, Мядзвежына, Кунцаўшчына, Дамброўка, Захад, Масюкоўшчына.
На 1 лістапада 2010 года налічвалася 391,5 тысячы гараджан (у 2005 годзе — 329 тыс.). Раён даўно перасягае па колькасці насельніцтва такія абласныя цэнтры, як Магілёў, Віцебск, Брэст і Гродна.
Для раёны характэрны рост колькасці насельніцтва: 1996 — 330 200 тыс. 2000 — 351 862 чал. 2001 — 311 798 чал. 2002 — 312 265 чал. 2003 — 313 966 чал. 2004 — 318 433 чал. 2005 — 325 149 чал. 2006 — 331 873 чал. 2007 — 341 281 чал. 2008 — 349 891 чал. 2009 — 364 118 чал. 2010 — 376 103 чал. 2011 — 395 376 чал. 2012 — 411 484 чал. 2013 — 427 416 чал. 2014 — 443 626 чал. 2015 — 451 809 чал. 2016 — 458 344 чал. 2017 — 461 445 чалКолькасць насельніцтва па раёнах. Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска
Нацыянальны склад насельніцтва (2009): беларусы — 79,95 %, рускія — 8,97 %, украінцы — 1,34 %, палякі — 0,8 %, яўрэі — 0,2 %.
Родная мова (2009): беларуская — 135 096 (36,27 %), руская — 188 991 (50,75 %).
Эканоміка
33 прамысловыя прадпрыемствы, на якіх працуе 19 тыс. чалавек. Буйнейшыя прадпрыемствы: ААТ «Мінскі завод ацяпляльнага абсталявання», ААТ «Сукно», ААТ «Мінскі завод будаўнічых матэрыялаў», ААТ «Мінскпраектмэбля», флагман беларускай энергетыкі ЦЭЦ-4.
30 будаўнічых арганізацый, сярод якіх самае вялікае ў горадзе будаўнічае аб’яднанне ААТ «МАПІД», вядучая арганізацыя па будаўніцтве буйнапанэльнага жылля.
Культурны ўплыў Дамы культуры ААТ «МАПІД» і ААТ «Сукно», кінатэатр «Аўрора», мноства бібліятэк, клубаў, кружкоў. Стадыён «Домабудаўнік».
Навучальныя і дашкольныя ўстановы раёна наведваюць звыш 50 000 дзяцей, падлеткаў і моладзі.
15 лячэбна-прафілактычных устаноў, у тым ліку Мінскі гарадскі кардыялагічны дыспансер, адзіны ў Беларусі дзіцяча-падлеткавы псіханеўралагічны дыспансер, Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр і г.д.
Экалогія У раёне налічваецца 231 га зялёных насаджэнняў.
Крыніцы
Катэгорыя:Раёны Мінска