Бра́тчына — грамадская трапеза членаў праваслаўных брацтваў (братчыкаў), якая наладжвалася ў асобныя святочныя дні і калектыўнае частаванне ў складчыну ў час святкавання сялянамі грамадскай свечкі, якую рабілі з воску, сабранага ўсімі абшчыннікамі. Таксама братчынай звалі жбан і напой у ім на братчыне.
Ёсць звесткі пра тое, што братчыны з’явіліся яшчэ ў дахрысціянскія часы (знаходкі «свечнай» братчыны каля Ноўгарада датуюцца Х стагоддзем). У беларускіх вёсках звычай братчыны існаваў да канца XIX стагоддзя.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Святочная талака. Братчына. Так звычайна называлі вясковую абшчыну, якая мела права рэгуляваць адносіны аднавяскоўцаў // СБ. Беларусь сегодня Падаровска Г. П. Структура и семантика праздничного застолья в братчине // Вестник Череповецкого государственного университета. 2013. № 4. Т. 1.
Катэгорыя:Беларуская народная культура Катэгорыя:Руская народная культура Катэгорыя:Праваслаўе