Інстытут дзяржавы і права імя У. М. Карэцкага НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення гісторыі, філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне правазнаўства.
Гісторыя Быў створаны пастановай Савета Міністраў УССР 6 мая 1949 года нумар 1091, у адпаведнасці з якой у складзе АН УССР быў утвораны 13 мая Сектар дзяржавы і права. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці сектара былі: гісторыя дзяржавы і правы УССР; міжнароднае права, перш за ўсё праблемы, звязаныя з дзейнасцю УССР як краіны-члена ААН і суб’екта міжнароднага права; пытанні дзяржаўнага права краін народнай дэмакратыі.
Праз дваццаць гадоў, 2 чэрвеня 1969 г. Савет Міністраў УССР прыняў пастанову № 360 «Аб стварэнні Інстытута дзяржавы і права Акадэміі навук УССР» на базе Сектара. Згодна з пастановай галоўнымі задачамі інстытута былі вызначаны: распрацоўка метадалагічных праблем прававой навукі, правядзенне навуковых даследаванняў у галіне дзяржаўна-прававога будаўніцтва, укараненне вынікаў гэтых даследаванняў у практыку.
15 лютага 1990 года Савет міністраў УССР сваёй Пастановай № 36 прысвоіў Інстытуту дзяржавы і права АН Украіны імя У. М. Карэцкага.
Структура Аддзел тэорыі дзяржавы і права Аддзел праблем дзяржаўнага кіравання і адміністрацыйнага права Аддзел канстытуцыйнага права і мясцовага самакіравання Аддзел праблем аграрнага, зямельнага, экалагічнага і касмічнага права аддзел праблем крымінальнага права, крыміналогіі і судаводства Аддзел міжнароднага права і параўнальнага правазнаўства Аддзел прававых праблем паліталогіі Аддзел праблем грамадзянскага, працоўнага і гаспадарчага права Аддзел гісторыка-прававых даследаванняў Цэнтр энцыклапедычнага правазнаўства Цэнтр тэарэтычных праблем праватворчасці Цэнтр энергетычнага і ядзернага права Цэнтр банкаўскага права Цэнтр мясцовага самакіравання Міжнародны цэнтр прававых праблем інтэлектуальнай уласнасці Міжнародны цэнтр касмічнага права Цэнтр прававых праблем гендарнай палітыкі
Спасылкі Сайт інстытута
Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны