Юрый Іванавіч То́рмышаў (; ) — вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі, доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1992).

Біяграфія Нарадзіўся ў Таганрогу. Скончыў авіяцыйны тэхнікум у Камсамольску-на-Амуры ў 1956 годзе па спецыяльнасці «Самалётабудаванне». У 1956—1959 праходзіў службу ў Савецкай Арміі. У 1959 годзе паступіў у Пензенскі політэхнічны інстытут, сумяшчаў вучобу з працай тэхніка, інжынера Аддзела галоўнага канструктара Пензенскага дызельнага завода, перавёўся на 3-й курс Разанскага радыётэхнічнага інстытута, які скончыў у 1964 годзе. У 1964—1966 гадах працаваў на Мінскім электрамеханічным заводзе. З 1969 года Ю. І. Тормышаў у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР: інжынер лабараторыі, з 1971 года вучоны сакратар, з 1972 года — старшы навуковы супрацоўнік). Кандыдат тэхнічных навук (1970). З 1979 года Ю. І. Тормышаў у Мінскім радыётэхнічным інстытуце, дацэнт, з 1992 года прафесар. У 1991 годзе ў Інстытуце кібернетыкі Акадэміі навук Украіны абараніў доктарскую дысертацыю «Метады і сродкі ўводу, апрацоўкі і вываду з ЭВМ графічнай інфармацыі».

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па аператыўнаму ўзаемадзеянню чалавека з ЭВМ і апрацоўцы графічнай інфармацыі, па распрацоўцы інструментальных сродкаў машыннай графікі ў сістэмах аўтаматызаванага праектавання для прыборабудавання. Распрацаваў спосабы, метады і апаратныя сродкі ўводу, фарміравання, сціскання лічбавых графічных малюнкаў, пёравыя сродкі графічнага ўзаемадзеяння з ЭВМ. Аўтар больш за 130 навуковых прац, 45 вынаходстваў, навучальных дапаможнікаў, 2 манаграфій і даведніка. пад кіраўніцтвам Ю. І. Тормышава абаронены кандыдацкія дысертацыі.

Сярод апублікаванага: Методы и средства формирования шаговых траекторий / Ю. И. Тормышев, М. П. Федоренко; Под ред. П. М. Чеголина. — Мн. : Наука и техника, 1980. — 142 с. : ил.; 20 см; Технические средства машинной графики / Ю. И. Тормышев; под ред. д-ра техн. наук П. М. Чеголина. — Минск : Наука и техника, 1987. — 190, с. : рис. ; 21 см. — Библиогр.: с. 185—191. — Загл. на корешке не указано. — 3800 экз.; Принципы построения устройств ввода графической информации : Учеб. пособие по курсу «Конструирование техн. средств САПР» для спец. «Конструирование и пр-во электрон.-вычисл. аппаратуры» по специализации «Конструирование и пр-во техн. средств САПР» / М-во высш. и сред. спец. образования БССР. — Минск : МРТИ, 1988. — 97 с. : ил. ; 20 см. — Библиогр.: с. 93—96; Технические средства ЭВМ. Устройства ввода-вывода. Справочное пособие / Жданович В. М., Тормышев, Ю. И. , Вирковский, В. А., Лобанов, Б. М., Рылов А. С. — Мн.: Вышэйшая школа, 1991. — 268, с., ил., табл. — ISBN 5-339-00350-7.

Узнагароды і званні Ганаровы вынаходнік Інстытута тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР (1975). Праект Ю. І. Тормышава (разам з аспірантам Дзмітрыем ІвановымСтолярчук К. Чудо-ручка XXI века разработана в БГУИРе // Компьютерные вести, 1999, № 36.) «Электроннае пяро» ў 1999 годзе стаў пераможцам на конкурсе, абвешчаным карпарацыяй «Texas Instruments» (ЗША) сярод краін Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Крыніцы

Літаратура

 — С. 249. Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук 40 лет (1964—2004) / [д.т.н., проф., акад. Белорус. инж. акад. М. П. Батура, к.т.н., проф., акад. Междунар. акад. наук высш. шк., засл. работник высш. шк. БССР, проф., В. М. Ильин, д.ист.н., проф. Е. К. Новик, А. И. Валаханович; Редкол.: М. П. Батура (гл. ред.) и др.]. — Мн. : Вышэйшая школа, 2004. — 421 с., л. цв. ил. цв. ил., портр.; 25. — ISBN 985-06-0913-3.

Спасылкі

Тормышев, Юрий Иванович (доктор технических наук; род. 1937) // Электронны каталог РНТБ Столярчук К. Чудо-ручка XXI века разработана в БГУИРе // Компьютерные вести, 1999, № 36. Электронным пером вписать себя в историю // Газета «Импульс» БДУІР Тормышев Юрий Иванович // Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Постаці савецкай інфарматыкі Катэгорыя:Постаці беларускай інфарматыкі Катэгорыя:Чалавека-камп’ютарнае ўзаемадзеянне Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў