Ганчароўка () — слабада ў Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі, у Суджанскім раёне. Дэ-фэкта, са жніўня 2024 года пад акупацыяй Украіны. Размешчана ў паўднёва-заходняй частцы вобласці за 1 км ад раённага цэнтра. Насельніцтва — 2759 жыхароў (2010). Адміністрацыйны цэнтр Ганчароўскага сельсавета.
Гісторыя З пачаткам ваеннай аперацыі Узброеных сіл Украіны ў Курскай вобласці слабада перайшла пад кантроль УСУ.
Транспарт Ганчароўка знаходзіцца на аўтадарогах рэгіянальнага значэння: (Дз’яканава — Суджа — мяжа з Украінай), (Рыльск — Карэнева — Суджа) і (Льгоў — Суджа), на аўтадарогах міжмуніцыпальнага значэння (Суджа — Гуева — Гарналь — мяжа з Украінай) і ( — райбальніца ў Ганчароўцы). Прыпынак грамадскага транспарту.
Славутасці Царква Раства Хрыстова (1835). Помнік «Воінам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны»
Вядомыя асобы Барыс Рыгоравіч Скрамтаеў — савецкі архітэктар, лаўрэат Сталінскай прэміі (1950)
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Суджанскага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты паводле алфавіта